БЕЛ   ENG


 

Галоўная / Навіны

     2010 год

     2009 год

     2008 год

     2007 год












26.07.2010
Мясцовыя ўлады забаранілі канцэрт у рамках парафіяльных урачыстасцяў святой Ганны ў в. Мосар Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці


Глыбоцкія ўлады забаранілі правядзенне канцэрта бардаўскай песні ў в. Мосар Глыбоцкага раёна, які быў прымеркаваны да 100-годдзя беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Імпрэза мусіла адбыцца на пляцоўцы каля касцёла.

Канцэрт мусіў прайсці 25 ліпеня ў рамках парафіяльных урачыстасцяў святой Ганны. Арганізатарам была кіраўніца культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча, лаўрэатка прэміі “За свабоду думкі” Ада Райчонак.



На правядзенне канцэрта была згода ксяндза Уладзіміра Шымуковіча. Аднак перад самай імпрэзай да арганізатараў выйшаў ксёндз і забараніў праводзіць канцэрт на пляцоўцы каля касцёла. Паводле ксяндза, канцэрт “забаранілі мясцовыя ўлады”.



Відавочцы кажуць, што перад тым да ксяндза падыходзіў ідэолаг Глыбоцкага райвыканкама Міхаіл Чарапкоўскі. Супрацоўнік прэсавай службы БХД датэлефанаваўся да чыноўніка, аднак той адмовіўся ад размовы ды папрасіў ператэлефанаваць у працоўны час.



Канцэрт усё ж адбыўся на беразе возера Царкавішча, што каля Мосара. Выступілі Зміцер Бартосік, Тацяна Беланогая, Андрэй Жбанаў, Марыя Новікава ды іншыя выканаўцы.

www.bchd.info




 

 
Усеагульная дэкларацыя
правоў чалавека


Кожны чалавек мае
права на свабоду думкі,
сумлення і рэлігіі...
Канстытуцыя
Рэспублікі Беларусь


Кожны мае права
самастойна вызначаць
свае адносіны да рэлігіі...
Міжнародны Пакт
аб грамадзянскіх і палітычных
правах
Rating All.BY