БЕЛ   ENG


 

Галоўная / Навіны / 2007 год

     2010 год

     2009 год

     2008 год

     2007 год












24.12.2007
Сьвятар Рэчыцкага касьцёлу мусова пакінуў Беларусь


23 сьнежня грамадзянін Польшчы ксёндз Гжэгаж Худэк быў вымушаны пакінуць Беларусь.


На пачатку лістапада мясцовыя ўлады без тлумачэньня прычынаў адмовілі ксяндзу Худэку ў далейшай рэгістрацыі. Паводле неафіцыйнай вэрсіі, прычынай былі выказваньні сьвятара наконт сацыяльных праблемаў у Рэчыцы, апублікаваныя ў газэце "Tygodnik wsсhodni".

Нягледзячы на звароты апостальскага адміністратара Пінскай дыяцэзіі кардынала Казіміра Сьвёнтка да старшыні Рэчыцкага райвыканкаму і на ліст з подпісамі каля 700 вернікаў, адрасаваны Аляксандру Лукашэнку, дамагчыся працягу рэгістрацыі для сьвятара не ўдалося.

На працягу 14 гадоў Г.Худэк служыў у каталіцкім касьцёле Сьвятой Тройцы ў Рэчыцы. Сёньня вернікі ўрачыста разьвіталіся са сьвятаром і праводзілі яго ў Польшчу.

Паводле дэкана Гомельскага дэканату Славаміра Ляскоўскага, неўзабаве ў Рэчыцкі касьцёл Сьвятой Тройцы прыедзе новы сьвятар з Польшчы.

Радыё Свабода



Warning: file(/home/forrelig/public_html/news/comments2007.txt) [function.file]: failed to open stream: No such file or directory in /home/forrelig/public_html/news/inc/shows.inc.php on line 227

Warning: Invalid argument supplied for foreach() in /home/forrelig/public_html/news/inc/shows.inc.php on line 230


 

 
Усеагульная дэкларацыя
правоў чалавека


Кожны чалавек мае
права на свабоду думкі,
сумлення і рэлігіі...
Канстытуцыя
Рэспублікі Беларусь


Кожны мае права
самастойна вызначаць
свае адносіны да рэлігіі...
Міжнародны Пакт
аб грамадзянскіх і палітычных
правах