БЕЛ   ENG


 

Галоўная / Навіны / 2007 год

     2010 год

     2009 год

     2008 год

     2007 год












23.12.2007
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў вязняў


23 снежня 2007 г. у рамках калядных аплаткавых сустрэчаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў вязніцу №1 ў г. Мінску.

Суправаджалі Мітрапаліта кс. Сяргей Пекачаў (капелан вязніцы) і кс. доктар Ян Крэміс. Перад святой Імшой у вязняў была магчымасць паспавядацца. У гаміліі падчас святой Імшы арцыбіскуп Тадэвуш падкрэсліў значэнне Божага Нараджэння ў гісторыі збаўлення і ў жыцці кожнага чалавека.

Бог сам прыйшоў да чалавека, каб яго збавіць. Ён узяў на Сябе чалавечыя грахі і сваёю смерцю на Крыжы ўстанавіў Новы Запавет з чалавекам. Гэты запавет з’яўляецца надзеяй для кожнага, у тым ліку і для асуджанага. Хрыстус ішоў да ўсіх людзей, — падкрэсліў Яго Эксцэленцыя, — і Касцёл таксама ідзе да ўсіх, не выключаючы тых, хто знаходзіцца ў вязніцы. Касцёл хоча ўсім дапамагчы, вярнуць надзею, каб пасля вызвалення яны маглі распачаць паўнацэннае жыццё. Дзеля гэтага неабходна, каб Хрыстус нараджаўся ў іх душах сваёй ласкай. Гэта якраз і адбываецца дзякуючы служэнню Касцёла. Хрыстус працягвае руку і трэба толькі ўхапіцца за яе.

Мітрапаліт падзякаваў ксяндзу Сяргею за душпастырскае апекаванне вязнямі. Ён таксама падкрэсліў, што карані ўсялякага зла — ў граху і менавіта грэх, жыццё насуперак Божым запаведзям сталі прычынай таго, што людзі апынуліся ў зняволенні. Аднак заўсёды ёсць час выправіцца. Таму неабходна карыстацца тою магчымасцю, якую нясе Касцёл.

Са слязьмі на вачах прысутныя на Імшы вязні слухалі словы арцыбіскупа Тадэвуша пра тое, што ў вігілійны вечар іх родныя і блізкія сядуць за стол без іх. Аднак яны могуць напісаць ім лісты аб тым, што кожны з іх таксама меў магчымасць падзяліцца аплаткай з біскупам і паміж сабой. У гэты ліст, — сказаў іерарх, — можна пакласці кавалачак аплаткі, якую кожны з родных можа адламаць. Гэта несумненна суцешыць іх.

Мітрапаліт Кандрусевіч павіншаваў вязняў са святамі Божага Нараджэння і надыходзячым Новым Годам і пажадаў ім не губляць надзеі, і, даверыўшыся Божай Міласэрнасці, рыхтавацца да новага жыцця.

Пасля святой Імшы падчас дзялення аплаткай усе прысутныя шчыра дзякавалі Мітрапаліту за візіт і за тую радасць, што прынесла ім гэтая сустрэча.

www.catholic.by



Warning: file(/home/forrelig/public_html/news/comments2007.txt) [function.file]: failed to open stream: No such file or directory in /home/forrelig/public_html/news/inc/shows.inc.php on line 227

Warning: Invalid argument supplied for foreach() in /home/forrelig/public_html/news/inc/shows.inc.php on line 230


 

 
Усеагульная дэкларацыя
правоў чалавека


Кожны чалавек мае
права на свабоду думкі,
сумлення і рэлігіі...
Канстытуцыя
Рэспублікі Беларусь


Кожны мае права
самастойна вызначаць
свае адносіны да рэлігіі...
Міжнародны Пакт
аб грамадзянскіх і палітычных
правах