БЕЛ   ENG


 

Галоўная / Навіны / 2008 год

     2010 год

     2009 год

     2008 год

     2007 год












11.11.2008
ТАДЭВУШ КАНДРУСЕВІЧ: гадавіна служэння ў Беларусі, падвядзенне вынікаў і планы на будучыню


11 лістапада 2008 г. у мінскай Мітрапалітальнай курыі адбылася прэс-канферэнцыя арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча — у гадавіну яго ўступлення на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.

Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, якія ўважліва сочаць за жыццём Каталіцкага Касцёла на Беларусі і асвятляюць яго найважнейшыя падзеі, павіншавалі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з гадавінай яго служэння на пасадзе Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага і пацікавіліся планамі на будучыню.

Арцыбіскуп Тадэвуш падзякаваў журналістам за віншаванні, а таксама за іх актыўнае супрацоўніцтва: «Гэта гаворыць аб тым, што наша супольнасць цікавіцца жыццём Каталіцкага Касцёла, а Каталіцкі Касцёл з’яўляецца інтэгральнай часткай ўсяго нашага грамадства».

Падсумоўваючы ўсё, што адбылося за год, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што гэты перыяд стаў часам яго новага знаёмства з Касцёлам у Беларусі. Па словах Мітрапаліта, архідыяцэзія знаходзіцца ў складанай сітуацыі — як у матэрыяльным, так і ў персанальным плане: «На сённяшні дзень зарэгістравана 110 парафій, а мы маем усяго толькі 90 касцёлаў і капліц. Гэта значыць, што 30% парафій не маюць месца, дзе можна было б цэлебраваць святую Імшу. Як аказалася, не заўсёды лёгка атрымаць рэгістрацыю парафіі, а яшчэ складаней атрымаць дазвол на будаўніцтва касцёла. Мне не заўсёды гэта зразумела. (...) На сённяшні дзень у нас працуе каля ста святароў, дзве трэціх часткі з якіх паходзяць з Беларусі, а адна трэцяя — гэта грамадзяне з-за мяжы. Святароў вельмі не хапае. Складана зразумець тое, што сёння нам не дазваляюць, каб святары прыязджалі з-за мяжы. Я добра разумею і падзяляю клопат дзяржавы аб тым, каб працавалі мясцовыя святары, аднак, трэба разумець, што гэта працэс. І не вінаваты Каталіцкі Касцёл у тым, што на беларускай зямлі на працягу 70 гадоў не было семінарый. Такім чынам, адкуль могуць узяцца мясцовыя святары вось так, адразу? Яны павінны прайсці грунтоўную падрыхтоўку. Часам нам кажуць: прымайце больш студэнтаў у семінарыю. Мы прымем столькі, сколькі прыйдзе, і прымем тых, хто годны быць прынятым. (...) Недастатковая колькасць святароў толькі замаруджвае духоўнае адраджэнне нашага народу».

Мітрапаліт паведаміў, што наперадзе яшчэ вялікая праца па рэгістрацыі новых парафій і па будаўніцтву святыняў. Па словах арцыбіскупа, у месцах, якія дзяржава выдзяляе для будаўніцтва касцёлаў, варта будаваць часовыя капліцы, якія будуць добрым месцам для малітвы ў парафіях, якія толькі зараджаюцца. «Гэтая справа ўжо распачата, я вяду размову з уладамі, каб нам дазвалялі будаваць гэтыя часовыя капліцы», — адзначыў Мітрапаліт.

Цяпер плануецца распачаць пастырскія кананічныя візітацыі ў парафіі, кожную з якіх біскуп павінен наведваць раз у пяць гадоў.

На працягу гэтага года Мітрапаліт таксама актыўна прадстаўляў Каталіцкі Касцёл у Беларусі на сусветных прасторах, прымаючы ўдзел у міжнародных канферэнцыях розных фарматаў.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў пра стварэнне так званай Святарскай рады, якая арганізоўваецца біскупам на працягу аднаго года пасля яго ўступлення на пасаду ў новай дыяцэзіі: «Сёння адбудзецца першае пасяджэнне гэтай рады. Менавіта Святарская рада дапамагае біскупу здзяйсняць запланаванае».

Важным і сталым момантам у хрысціянстве з’яўляецца апостальства, таму вялікая ўвага па-ранейшаму будзе надавацца душпастырскай працы, скіраванай на распазнанне пакліканняў да святарскага і манаскага жыцця. «Вялікае жніво для працы» Мітрапаліт бачыць у працы з моладдзю: «Маладыя людзі сапраўды шукаюць Бога!»

www.catholic.by

http://catholic.by/p2/index.php?option=com_content&task=view&id=5688&Itemid=48&rrr



Warning: file(/home/forrelig/public_html/news/comments2008.txt) [function.file]: failed to open stream: No such file or directory in /home/forrelig/public_html/news/inc/shows.inc.php on line 227

Warning: Invalid argument supplied for foreach() in /home/forrelig/public_html/news/inc/shows.inc.php on line 230


 

 
Усеагульная дэкларацыя
правоў чалавека


Кожны чалавек мае
права на свабоду думкі,
сумлення і рэлігіі...
Канстытуцыя
Рэспублікі Беларусь


Кожны мае права
самастойна вызначаць
свае адносіны да рэлігіі...
Міжнародны Пакт
аб грамадзянскіх і палітычных
правах