БЕЛ   ENG


 

Галоўная / Навіны / 2008 год

     2010 год

     2009 год

     2008 год

     2007 год












19.11.2008
Лукаш Дзекуць-Малей - герой веры: 120-годдзе з дня нараджэння беларускага грамадскага і рэлігійнага дзеяча


Канферэнцыя, прысвечаная 120‑годдзю з дня нараджэння беларускага грамадскага і рэлігійнага дзеяча Лукаша Дзекуця‑Малея, прайшла 22 лістапада ў Мінскай багаслоўскай семінарыі евангельскіх хрысціян‑баптыстаў.

Выступоўцы называлі Л.Дзекуця‑Малея «героем веры» і падкрэслівалі, што сёння важна не толькі зразумець такіх людзей, але і браць з іх прыклад.

У прыватнасці, як зазначыў выканаўчы дырэктар беларускай службы хрысціянскай радыёвяшчальнай арганізацыі «Транссусветнае радыё» (Брэст) Сцяпан Пекун, Дзекуць‑Малей з’яўляецца «змагаром за свабоду сумлення і пламенным патрыётам». У 1918—1920 гады Дзекуць‑Малей займаўся стварэннем беларускіх школ, дапамогай сіротам і місіянерскай дзейнасцю на Гродзеншчыне. З 1921 года і на працягу 20 гадоў ён узначальваў евангельскую абшчыну на Брэстчыне, а таксама адкрыў у Брэсце Дом малітвы з прытулкам для дзяцей‑сірот, навучаннем настаўнікаў нядзельных школ, курсамі для прапаведнікаў і рэгентаў.

Дзекуць‑Малей разам з Антонам Луцкевічам пераклаў на беларускую мову і выдаў ў 1931 годзе ў Хельсінкі (Фінляндыя) 25‑тысячным накладам «Новы Запавет і Псалмы».

Паводле слоў доктара гістарычных навук, прафесара Захара Шыбекі, Лукаш Дзекуць‑Малей быў адным з тых, хто спрабаваў зрабіць пратэстантызм беларускай нацыянальнай царквой у Заходняй Беларусі.

З.Шыбека лічыць, што жыццё Дзекуця‑Малея з’яўляецца «яскравым пракладам таго, як пратэстантызм на мове народа абуджае ў ім дух творчасці і прадпрымальніцтва.

Марат Гаравы, БелаПАН



Warning: file(/home/forrelig/public_html/news/comments2008.txt) [function.file]: failed to open stream: No such file or directory in /home/forrelig/public_html/news/inc/shows.inc.php on line 227

Warning: Invalid argument supplied for foreach() in /home/forrelig/public_html/news/inc/shows.inc.php on line 230


 

 
Усеагульная дэкларацыя
правоў чалавека


Кожны чалавек мае
права на свабоду думкі,
сумлення і рэлігіі...
Канстытуцыя
Рэспублікі Беларусь


Кожны мае права
самастойна вызначаць
свае адносіны да рэлігіі...
Міжнародны Пакт
аб грамадзянскіх і палітычных
правах