15.11.2008 Праваслаўныя вернiкi Гродна змагаюцца супраць iдэнтыфiкацыйных нумароў у сваiх пашпартах
Дзве cкаргi з патрабаваннем абавязаць упраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама выдаць новыя пашпарты, якiя не ўтрымлiваюць асабiстых нумароў, накiраваны ў судовыя ўстановы горада.
Больш за 10 заяў знаходзяцца на разглядзе ў пашпартна-вiзавай службе.
Свае патрабаваннi праваслаўныя вернiкi Гродна абгрунтоўваюць пастановамi Канстытуцыйнага суда, паводле якiх Мiнiстэрства ўнутраных спраў i яго падраздзяленнi пры выдачы пашпартоў абавязаны ўлiчваць жаданне грамадзян i не парушаць iх рэлiгiйныя iнтарэсы. У свой час дэпартамент па мiграцыi запэўнiў вернiкаў, што iдэнтыфiкацыйныя нумары будуць прысвойвацца вернiкам толькi па iх уласным жаданні.
Гродзенка Алена Сурба некалькi гадоў жыве без пашпарта, а скаргу ў суд падала таму, што, на яе думку, прадстаўнiкi ўлады абражаюць ейныя рэлiгiйныя пачуццi:
— Нас Бог клiча па iмёнах. А калi мы акрамя iмя атрымлiваем нейкi асабiсты нумар, мы становiмся рэччу. У нас ёсць пашпарт, у якiм ёсць нумар, навошта яшчэ мець iдэнтыфiкацыйны нумар? Нiхто не пытаў у нас дазволу, хочам мы яго мець цi не; людзi не былi праiнфармаваныя, атрымалi пашпарты, i толькi пасля высветлiлася, што за асабiстым нумарам схавана антыхрысцiянская сімволiка, супраць якой выступае Сiнод Рускай Праваслаўнай Царквы.
Гродзенскiя вернiкi перакананыя ў тым, што вымушанае прысвойванне асабiстага нумара парушае iх права на iмя, а таксама шэраг артыкулаў Канстытуцыi краiны. На сённяшнi дзень некалькi дзесяткаў жыхароў горада, сярод якiх не толькi праваслаўныя, але і каталiкi i прадстаўнiкi iншых канфесiй, адмовiлiся ад пашпартоў.
"Народная Воля"
www.nv-online.info
|