БЕЛ   ENG


 

Галоўная / Навіны / 2008 год

     2010 год

     2009 год

     2008 год

     2007 год












18.11.2008
У Мінску збітая зборшчыца ахвяраванняў на царкву


47-летні хуліган збіў добраахвотную памагатую па зборы ахвяраванняў адной з праваслаўных цэркваў.

Жыхар Гомелю ў сталіцу прыехаў на лячэнне. Раніцай на выхадзе з станцыі метро “Плошча Леніна” заўважыў жанчыну, якая збірала ахвяраванні для царквы. Яна яму чамусьці не спадабалася. Нічога не кажучы, гамяльчанін падышоў да 76-летняй жанчыны і стукнуў яе нагой у спіну. Пацярпелай дапамаглі падняцца двое мужчын, пасля іх на дапамогу падышлі дзве прыбіральніцы. Хуліган пастаяў трохі ў старонцы, але не супакоіўся. Ён вырашыў, што бабульку стукнуў слаба. “Трэба бы дадаць,” — падумаў ён. Узяў у рукі бутэльку з-пад піва, якая стаяла на зямлі. Замахнуўся. Жадаў ёю стукнуць бабулю, але зламысніка спынілі прыбіральніцы. Калі той паспрабаваў схавацца, жанчыны звярнуліся да патрулюючага плошчу Незалежнасці міліцыянера. Хуліган быў затрыманы на прыпынку на вуліцы Бабруйскай. Узбуджана крымінальная справа за злоснае хуліганства.

"Вячэрні Мінск"

18-11-2008



Warning: file(/home/forrelig/public_html/news/comments2008.txt) [function.file]: failed to open stream: No such file or directory in /home/forrelig/public_html/news/inc/shows.inc.php on line 227

Warning: Invalid argument supplied for foreach() in /home/forrelig/public_html/news/inc/shows.inc.php on line 230


 

 
Усеагульная дэкларацыя
правоў чалавека


Кожны чалавек мае
права на свабоду думкі,
сумлення і рэлігіі...
Канстытуцыя
Рэспублікі Беларусь


Кожны мае права
самастойна вызначаць
свае адносіны да рэлігіі...
Міжнародны Пакт
аб грамадзянскіх і палітычных
правах